24.02 у ДУА ‘Сярэдняя школа # 75 г.Гомеля» другі дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры. Літаратурна- пазнавальная гульня «Сябруй з роднай мовай». Праект » Гаворым па- беларуску».Сёння вучні пазнаеміліся з новымі беларускімі словамі! Гульня «Беларуская вандроўка». У працэсе падарожжа кожны удзельнік гульні сустраўся з вядомымі месцамі і вядомымі людзьмі. Вучні выконвалі заданні,сканіравалі QR -коды і глядзелі пазнавальныя відэа.





