25.02 у ДУА ‘Сярэдняя школа # 75 г.Гомеля» трэці дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры. Педагогамі школы былі праведзены мерапрыемствы «Мая мова- мой гонар». Вучні выконвалі заданні,атрыманыя ў пачатку тыдня. Вось першыя справаздачы. Рэалізуем праект » Гаворым па- беларуску».Сёння вучні пазнаемілі з новымі беларускімі словамі! Выконваючы тэматычныя заданні, дзеці вучылі новыя беларускія словы, папаўняючы свой слоўнікавы запас. Інтэрактыўныя перапынкі- гульня «Беларуская вандроўка». Вучні сустрэліся з вядомымі месцамі і вядомымі людзьмі: Еўфрасіння Полацкая (XII ст.) — першая ўсходнеславянская асветніца, святая і мецэнатка, якая заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры. Будучы князёўнай, яна адмовілася ад замужжа, заснавала Спаскі храм (узведзены за 30 тыдняў) і заказала знакаміты крыж-рэлікварый Лазару Богшу, які стаў сімвалам Беларусі. Вучні выконвалі заданні,сканіравалі QR -коды і глядзелі пазнавальныя відэа.









