Цікава і пазнавальна праходзяць урокі беларускай мовы і літаратуры ў ДУА “Сярэдняя школа 75 г.Гомеля”. Вучні знаёмяцца з творамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, беларускай культурай. На ўроках беларускай мовы вывучаюць граматыку, удасканальваюць арфаграфію і лексіку, развіваюць моўныя навыкі і пашыраюць кругагляд.








