Гаворым па-беларуск

Як не любіць нашу родную мову, такую мілагучную і напеўную?! Як хораша і каларытна гучаць словы па-беларуску! Мы гэта павінны разумець і імкнуцца размаўляць на роднай мове, каб адчуць яе смак. Але для гэтага мову трэба ведаць. У ДУА» Сярэдняя школа № 75 г. Гомеля» запусцілі праект  «Гаворым па-беларуску». Мэта  —выхоўваць у вучняў любоў і павагу да роднай мовы, гісторыі і культуры беларускага народа. Заклікаем вучняў, настаўнікаў і бацькоў размаўляць па-беларуску!   Кожны тыдзень новыя беларускія словы вывучаем,запамінаем,пішам! Пачынаем размаўляць па-беларуску!