19 мая 2025 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №75 г. Гомеля” ўзяў старт Тыдзень роднай мовы “Натхнёныя Бацькаўшчынай”, які пройдзе пад дэвізам:
Пагавары са мной на мове,
Нашай роднай, не чужой.
Мэта і задачы Тыдня: садзейнічаць папулярызацыі беларускай мовы, выхаванню ў вучняў павагі і любові да роднага слова, пашырэнню пазнавальных інтарэсаў падлеткаў, актывізацыі інтэлектуальных магчымасцей асобы.
На працягу Тыдня хлопчыкі і дзяўчынкі атрымаюць магчымасць яшчэ раз пераканацца ў тым , што нашу мову можна з упэўненасцю назваць і натхняльнай, і захапляльнай, і мілагучнай, а таксама ”паспрабаваць” мову на смак.
Першы дзень пачаўся з
акцыі “Віншавальная паштоўка”. Вучні пісалі лісты-прызнанні “За што я люблю родную мову, Беларусь”.
Цікавыя перапынкі- віктарына “Не маўчы па-беларуску” выклікала цікавасць у вучняў. Яны адгадвалі рэбусы, перакладалі словы, дапаўнялі прыказкі, стваралі сінанімічныя рады слоў. Вучні прадэманстравалі сваю эрудыцыю, кемлівасць, веды па беларускай мове.