Другі дзень Тыдня роднай мовы дадаў новых фарбаў
У другі дзень прайшло мерапрыемства «Падарожжа па беларускіх казках».
Мерапрыемства паспрыяла выхаванню ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый.
Вучні падарожнічалі на цягніку і на сваім шляху выконвалі заданні. Героі казак падрыхтавалі для дзяцей цікавыя заданні, якія першакласнікі выконвалі з велізарным задавальненнем.
Урок музыкі «Музыка Беларусі»: марафон «Мова родная- мова модная»( выкананне беларускіх песень);
Інтэрактыўная зона «Пісьменнікі і іх творы»;
Размаўляем па-беларуску
Дзеці наведалі выставу «Хата беларуская», якая размешчана на другім паверсе навучальнай установы.
Тут яны даведаліся якія стравы елі жыхары нашай краіны, як іх гатавалі. Якія ласункі любілі есці дзеці.
На працягу дня вучні выконвалі заданні, размешчаныя ў калідорах кожнага паверха.
Лепшым конкурсам вучні адзначылі конкурс “Крыжаванак, прыказак і загадак ”. Падчас гульні выявілі лепшых знаўцаў беларускай мовы.