21.02.2024 у ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля» праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Дзень пачаўся з акцыі «Пытанні з кошыка»: вучні сустракалі настаўнікаў і сяброў пытаннямі на беларускай мове. 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.