Кінатэатр «Мір» і ДУ «Сетка публічных бібліятэк г.Гомеля» бібліятэка-філіял №3 імя Е.Раманава запрашалі на кіналекторый «Камплімент роднай мове», прысвечаны да свята Міжнароднага дня роднай мовы.
У фае кінатэатра вучні ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля» азнаёміліся з кніжнай выставай «Сэрцам роднага слова краніся». Вучні з задавальненнем паўдзельнічалі ў акцыі «Маё любімае беларускае слова».
Завяршылася мерапрыемства праглядам анімацыйнай стужкі «Вясёлыя літары» Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».